У Мінску ў ліпені 2015 года максімальная сярэдняя заработная плата была ў спецыялістаў, звязаных з вылічальнай тэхнікай, — 28 млн 21 тыс. 565 рублёў, мінімальная — у сацработнікаў — 5 млн 94 тыс. 219 рублёў, паведамілі ў галоўным статыстычным упраўленні сталіцы.
Намінальная сярэднямесячная заработная плата работнікаў Мінска ў студзені—ліпені 2015 года склала 8 млн 899,4 тыс. рублёў. У тым ліку ў ліпені склала 9 млн 359,2 тыс. рублёў і зменшылася ў параўнанні з чэрвенем 2015 года на 0,4%, ці на 38,9 тыс. рублёў.
Рэальная заработная плата (разлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у студзені—ліпені 2015 года ў параўнанні са студзенем—ліпенем 2014 года зменшылася на 0,8%, у ліпені 2015 года ў параўнанні з ліпенем 2014 года — на 0,3%.
У ліпені ў прамысловасці сярэдняя заработная плата склала 8 млн 38,4 тыс. рублёў, у будаўніцтве — 10 млн 271,1 тыс., на транспарце і ў сувязі — 9 млн 661,5 тыс., у сельскай гаспадарцы, паляванні і лясной гаспадарцы — 7 млн 317,8 тыс., у адукацыі — 5 млн 852,6 тыс., у тым ліку настаўнікаў — 6 млн 211,9 тыс., прафесарска-выкладчыцкага складу — 7 млн 977,6 тыс. рублёў.
Заработная плата работнікаў аховы здароўя і аказання сацыяльных паслуг у ліпені 2015 года склалася ў памеры 7 млн 161 тыс. рублёў, у тым ліку ў галіне аховы здароўя — 7 млн 243,1 тыс. рублёў. Сярэдняя заработная плата ўрачоў склала 9 млн 968,9 тыс. рублёў, сярэдняга медыцынскага персаналу — 7 млн 7,3 тыс. рублёў.