Органы правапарадку паставілі былога палітзняволенага Арцёма Пракапенку на прафілактычны ўлік тэрмінам на 5 гадоў.

Раней яго бацька паведаміў, што ў дачыненні да Арцёма ніякіх мер кантролю не прымянялі.

Аднак пазней сам былы палітзняволены ўдакладніў, што ў міліцыі яго «паставілі на ўлік як чалавека, які вызваліўся з месцаў пазбаўлення волі». «Ніякіх абмежаванняў, нічога няма. Але мне сказалі, што калі будуць нейкія адміністрацыйныя парушэнні, то мяне паставяць на прэвентыўны нагляд, яны маюць права мяне паставіць», — падкрэсліў ён.

Арцём Пракапенка выйшаў на волю 22 жніўня пасля прынятага Аляксандрам Лукашэнкам рашэння аб памілаванні. У той жа дзень разам з ім былі вызваленыя і іншыя палітзняволеныя — Мікалай Статкевіч, Ігар Аліневіч, Мікалай Дзядок, Яўген Васьковіч і Юрый Рубцоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?