Учора каля 22:00 на вуліцы Сурганава ў Мінску па тралейбусе, што праязджаў міма, стрэлілі з пнеўматычнага пісталета. У тралейбусе былі пасажыры, але, на шчасце, ніхто не пацярпеў. Было пашкоджанае толькі шкло злева. У выніку правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікі праваахоўных органаў змаглі знайсці «снайпера».

Пра абставіны здарэння паведамілі ў Следчым камітэце.

Відавочцы паказалі на акно інтэрната, святло у якім адразу ж пасля стрэлу згасла, а аконную раму хтосьці зачыніў.

«Страляў, як высветлілася, 20-гадовы жыхар Мінска, рабочы сталічнага завода. У ходзе правядзення ператрусу следчымі па месцы яго жыхарства быў знойдзены пнеўматычны пісталет. Малады чалавек затрыманы, у цяперашні час з ім працуюць следчыя. Высвятляюцца ўсе абставіны здарэння, прызначаны шэраг судовых экспертыз», — распавялі ў Следчым камітэце.

Фота sk.gov.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?