Трохбаковая кантактная група лічыць неабходным спыніць агонь на Данбасе да пачатку навучальнага года, заявіў па выніках праведзеных 26 жніўня перамоваў спецпрадстаўнік старшыні АБСЕ Марцін Сайдзік.

«Трохбаковая кантактная група лічыць важным і неабходным з улікам пачатку новага навучальнага года дамагчыся ўстойлівага спынення агню на ўсёй лініі судакранання», — сказаў дыпламат. Паводле яго слоў, бакі дамовіліся сумесна праверыць, «ці сапраўды ёсць ажыццяўленне дадзенай ініцыятывы».

«Я рады, што ўдзельнікі рабочай групы па гуманітарных пытаннях дамовіліся аб тым, што неабходна зрабіць усё магчымае для забеспячэння максімальнай бяспекі школьных устаноў, размешчаных ля лініі судакранання», — адзначыў Сайдзік. Ён паведаміў, што з гэтай мэтай бакі да 1 верасня абмяняюцца інфармацыяй аб дакладным месцазнаходжанні школ, а таксама пададуць гэтыя дадзеныя АБСЕ.

Прадстаўнік т.зв. ЛНР Уладзіслаў Дэйнега адзначыў: «На сёння ёсць надзея, што нам удасца спыніць узаемныя абстрэлы. Пакуль ўсе бакі выказалі намер прытрымлівацца гэтага тэрміну».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?