У групавым турніры Лігі чэмпіёнаў выступяць шэсць клубаў, якія прадстаўляюць рэспублікі былога СССР. Гэта ўкраінскія «Дынама» і «Шахцёр», расійскія «Зеніт» і ЦСКА, беларускі БАТЭ і казахстанская «Астана».

Раней максімальнае прадстаўніцтва постсавецкіх рэспублік у галоўным клубным турніры Еўропы складала пяць каманд (сезон-2012/13).

Адзначым, «Астана» стала першым клубам з Казахстана, які прабіўся ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў.

«Астана», як і БАТЭ, трапілі ў чацверты кошык. Лёсаванне пройдзе сёння ў 18:45.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?