Мінскае «Дынама» згуляе ў гасцях з аўстрыйскім «Рэд Булам» з Зальцбурга. У першай гульні тыдзень таму дынамаўцы перамаглі з лікам 2:0.
Матч у адказ пачнецца ў 21:45.
У выніку станоўчага для беларусаў выніку «Дынама» выходзіць у групавы раўнд Лігі Еўропы. Лёсаванне гэтай стадыі пройдзе заўтра.