Найбуйнейшая сацыяльная сетка Facebook прыступіла да тэставання новага сэрвісу — «галасавога памочніка», які атрымаў назву М. У выпадку паспяховага тэставання Facebook складзе канкурэнцыю галасавым асістэнтам Siri ад Apple, Google Now на базе Android, Cortana на базе Windows Phone і іншым.

«Віртуальны асістэнт» M убудаваны ў месенджар — прыкладанне для абмену паведамленнямі Facebook.

Сэрвіс пакуль даступны ў тэставым рэжыме толькі невялікай частцы карыстальнікаў у Сан-Францыска.

У аснове M ляжыць сістэма штучнага інтэлекту, якая навучаецца і кантралюецца чалавекам, заяўляюць у кампаніі.

«Віртуальны памочнік» M, як распавёў Дэвід Маркус, зможа выконваць розныя дзеянні за карыстальніка, як набываць тавары, замаўляць столікі ў рэстаранах, купляць квіткі на самалёт, дамаўляцца аб дастаўцы кветак да свята, арганізоўваць паездкі і многае іншае.

«У адрозненне ад існуючых зараз на рынку сэрвісаў, заснаваных на штучным інтэлекце, М сапраўды выконвае за карыстальніка розныя дзеянні», — сцвярджаюць у кампаніі.

Традыцыйныя «віртуальныя памочнікі» цалкам аўтаматызаваны, а ў Facebook абралі больш чалавечны падыход, пры якім калі сам галасавы асістэнт не можа справіцца з задачай, яму на дапамогу прыходзяць жывыя людзі.

Гэтых людзей называюць «трэнерамі M», яны сочаць за навучаннем штучнага інтэлекту, і таксама могуць выканаць даручэнні карыстальніка. Колькасць трэнераў у Facebook не раскрываюць.

M такім чынам будзе ўяўляць сабой гібрыд аўтаматычных прыкладанняў з сэрвісам персанальных памочнікаў з чалавечым тварам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?