На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 27 жніўня курс даляра ЗША знізіўся на 33 рублі, ці 0,18%, — да 17.667 рублёў. 

Курс еўра знізіўся на 377 рублёў, ці 1,85%, — да 19.979 рублёў. 

Курс расійскага рубля вырас на 2,41 рубля, ці 6,14%, — да 261,27 рубля. 

Як адзначаюць фінансавыя аналітыкі, беларускі рубель умацоўваецца ўслед за расійскім. У сваю чаргу, умацаванне расійскага рубля адбываецца з прычыны росту цэн на нафту.

***

Нагадаем, што на таргах БВФБ у аўторак даляр і еўра дасягнулі максімальнага значэння: 17 836 і 20 474 беларускіх. Цяпер два дні запар назіраецца зніжэнне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0