Ілля Прохараў — брэнд-мэнэджар міжнароднага холдынгу «Атлант-М» і разам з тым беларускі блогер. Учора на ягонай інтэрнэт-старонцы з'явіўся допіс, у якім Ілля паказаў падпісантам сваю машыну з вялізарнай патрыятычнай налепкай на даху — «Пагоняй» на фоне нацыянальнага бела-чырвона-белага сцяга.

«Я вельмі люблю наш беларускі герб «Пагоня» і вельмі люблю бел-чырвона-белы сцяг. Дагэтуль у мяне ёсць некалькі дакументаў з «Пагоняй»: атэстат аб заканчэнні сярэдняй школы і працоўная кніжка. На маёй першым пашпарце незалежнай Рэспублікі Беларусь ганарова красаваўся менавіта вершнік. І гэта было гэтак прыгожа!», — патлумачыў Ілля матывы ўчынку.

Таксама блогер узгадаў вынікі «рэферэндуму» 1995 году. 

«Тады я не быў у гэтых ганебных 75%, не хачу быць і цяпер. Я люблю свой герб і веру, што неўзабаве ён вернецца на сваё законнае месца. А пакуль я буду пад яго абаронай. Сустракайце на вуліцах горада!» — напісаў блогер і заклікаў салідарных прасігналіць яму ў якасці вітання пры сустрэчы. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?