Кошт бараля нафты маркі Brent у чацвер раніцай падняўся да 45 даляраў, бараль нафты маркі WTI падаражэў да 40 даляраў.

У ходзе таргоў на лонданскай біржы кошт кастрычніцкіх ф'ючарсаў на Brent узнімаўся да 45,05 даляра за бараль, WTI дасягала 40,18 даляра за барэль.

21 жніўня цана на нафту гатунку Brent упершыню за шэсць гадоў апусцілася на адзнаку ў 45 даляраў 7 цэнтаў за бараль, а WTI таргавалася ніжэй за псіхалагічна важны ўзровень у 40 даляраў за бараль.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?