Аляксандр Лукашэнка лічыць, што сітуацыя ў Беларусі ў 2016 годзе пачне паляпшацца. Пра гэта ён заявіў сёння ў час размовы з працоўным калектывам ААТ «Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб'яднанне».

«Нам трэба прайсці гэты год нармальна. Паглядзім, што будзе ў канцы года», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

«Упэўнены, у наступным годзе мы пачнем выкарасквацца з гэтага становішча, хоць мы не абваліліся так, як іншыя», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Ён адзначыў, што ў краіне ёсць праблемы, аднак няма абвалу.

«Вы бачыце, наш бліжэйшы партнёр — Казахстан, па-мойму, ужо трэці раз за апошнія два гады абваліў, разава дэвальваваў сваю валюту. І гэта краіна, якая сядзіць на карысных выкапнях. Вы бачыце, што адбываецца ў Расіі: за апошнія два гады тры разы абвалілася валюта і, здавалася б, канца краю няма, але пайшла нейкая стабілізацыя», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, сёння краіны ўжо не думаюць пра тое, што будзе ў выніку дэвальвацыі валюты, больш думаюць пра тое, «як утрымацца ў гэтым бурным патоку, не спыніць вытворчасці і хоць на мінімуме прайсці гэты перыяд».

Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што цяперашняя сітуацыя пераадольныя, «так увесь час не будзе».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?