«Фэйсбук» устанавіў рэкорд па колькасці наведвальнікаў за суткі. У панядзелак лік наведвальнікаў сацыяльнай сеткі ўпершыню перавысіла мільярд, паведаміў заснавальнік «Фэйсбука» Марк Цукерберг.

Гэта азначае, што кожны сёмы жыхар на планеце на працягу аднаго дня зайшоў на «Фэйсбук».

У сацыяльнай сетцы зарэгістраваныя 1,5 млрд акаўнтаў, уладальнікі якіх хоць бы раз у месяц заходзяць на сайт.

«Фэйсбук» быў заснаваны Маркам Цукербергам 11 гадоў таму, тры гады таму колькасць карыстальнікаў сацсетка дасягнула аднаго мільярда.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?