Паведамляе «Радыё Свабода»:
24 красавіка ўвечары на Кастрычніцкім пляцы быў пастаўлены жоўта-блакітны намёт з чырвоным надпісам «Нас не спыніць». Намёт прастаяў дзьве хвіліны – людзі ў цывільным скінулі яго ў падземны пераход, зламалі і вынесьлі ў мэтро. За мужчынам, які нібыта меў дачыненьне да намёту, пагналіся міліцыянты...
На Кастрычніцкім пляцы пасьля 19-ай гадзіны быў заўважаны кіраўнік палка міліцыі спэцыяльнага прызначэньня Юры Падабед. На падыходах і па пэрымэтры разьмеркаваліся пераапранутыя ў цывільнае супрацоўнікі міліцыі. А 8-й вечара яны правялі першае затрыманьне. Міліцыянты пазналі былога абаронцу намётавага гарадка Ільлю Шыманскага, які накіроўваўся на плошчу разам са сваімі сябрамі.
(Дзяўчына: ) «Падабед ходзіць за намі літаральна па пятах. Залезьлі ў пакет, пабачылі лістоўкі – «Пройдзем!»
(Юнак: ) «Калі я падышоў, то ўжо два спэцназаўцы ў камуфляжнай форме трэсьлі яго. Хацеў забраць сумку, але было позна. Ільля вось толькі 22-га красавіка выйшаў. Ён сядзеў 10 сутак, як толькі ўзялі намётавы гарадок, пасьля 7-га красавіка яго зноў тут узялі».
(Другі юнак: ) «Яго прывялі вось сюды, да аркі, якая насупраць Палацу рэспублікі. Пад’ехаў мікрааўтобус, і яго ўпіхнулі туды».
На момант прадрыхтоўкі матэрыялу дзяжурны Цэнтральнага райаддзелу міліцыі Менску пацьвердзіў, што Ільля Шыманскі знаходзіцца пад вартай.
❏
Яшчэ на гэтую тэму:
На Кастрычніцкай плошчы зноў ставяць намёты
…
После уничтожения палатки омоновцы подходили даже к той молодежи, которая стояла не на площади, а возле «Макдональдса», и выясняли, что молодые люди там делают. Через некоторое время Илья Шиманский был отпущен из милиции, у него изъяли наклейки, листовки «Чернобыльский шлях» и газеты.
Ответственность за проведение акции взяли на себя активисты Движения белорусской солидарности "Разам!". Они сообщили, что установленная сегодня палатка стояла в палаточном городке. И после его ликвидации сочувствующие сотрудники коммунальных служб передали ее активистам Движения "Разам!". А надписи на палатке «Нас не спынiць!», «Рух «Разам!», «Так мае быць!» были нанесены бывшими
узниками Окрестина.
❏
Фатаздымкі з падзеі на «Хартыі’97»
❏