На таргах у Мінску даляр знізіўся на 128 рублі да 17 539 беларускіх.

Еўра знізіўся на 190 рублёў да 19 789.

Расійскі рубель вырас на 1,37 да 262,65 беларускага

Беларускі рубель умацоўваецца трэці дзень запар, на фоне ўмацавання расійскага рубля і росту цэнаў на нафту. Так учора бараль нафты вырас на 7,2% і дасягнуў 48 даляраў.

Праўда сёння расійскі зноў пачаў зніжацца

***

Нагадаем, што на таргах БВФБ у аўторак даляр і еўра дасягнулі максімальнага значэння: 17 836 і 20 474 беларускіх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0