У пакінутым грузавіку, выяўленым у чацвер на ўсходзе Аўстрыі, аказалася больш за 70 целаў, паведамляе аўстрыйскае МУС. Улады лічаць, што ўсе загінулыя былі мігрантамі.

Раней аўстрыйская паліцыя паведамляла, што ў машыне можа быць каля 50 целаў, аднак не называла дакладных лічбаў.

Грузавік быў знойдзены ў чацвер паблізу шашы, які вядзе на Вену, у прыгарадзе Парнсдорфа.

У ходзе папярэдняга агляду было ўстаноўлена, што мігранты былі мёртвыя ўжо некаторы час, і некаторыя целы пачалі раскладацца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?