Кіраўнік самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі» (ДНР) Аляксандр Захарчанка паабяцаў захапіць Марыупаль і Славянск Данецкай вобласці. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю сепаратысцкія выданню «Палітнавігатар».

«Марыупаль і Славянск мы абавязкова вызвалім… У шэрагах арміі ДНР змагаецца шмат байцоў з гэтых гарадоў», — заявіў Захарчанка.

Ён заявіў, што баевікі імкнуцца, як мінімум, захапіць усю Данецкую вобласць. «Я ўжо не раз казаў, што праграма-мінімум — гэта ДНР у межах былой Данецкай вобласці. Уласна, дасягненне гэтай мэты шмат у чым стане і так званым «прымусам да міру», — сказаў лідар ДНР.

Ён сцвярджае, што ў выпадку захопу баевікамі ўсёй Данецкай вобласці, у Кіеве можа пачацца новы Майдан, што прывядзе да змены ўлады.

«Магчыма, з імі мы зможам знайсці агульную мову», — адзначыў верхавод данецкіх баевікоў.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што аб захопе сепаратыстамі ўсяго паўднёвага ўсходу Украіны (праект «Наваросіі») казаць пакуль рана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?