Мікола Статкевіч на першай пасля выхаду з турмы прэс-канферэнцыі.

Мікола Статкевіч на першай пасля выхаду з турмы прэс-канферэнцыі.

«Мікола Статкевіч — кандыдат у прэзідэнты Беларусі яшчэ з мінулай выбарчай кампаніі», — заявіў вядомы паэт і апазіцыйны палітык Уладзімір Някляеў 28 жніўня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Акрамя Някляева, у прэс-канферэнцыі ўдзельнічалі Мікалай Статкевіч, старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька і сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павел Севярынец.

«Я прыйшоў падтрымаць Статкевіча кандыдатам у прэзідэнты. Ён — кандыдат яшчэ з 2010 года.

Вызваліўшы яго як палітвязня, цяперашні беларускі рэжым сам прызнаў яго палітвязнем, што б ні было напісана ў паперах аб вызваленні. А значыць, сам рэжым, прызнаў, што Статкевіч пазбаўлены права абірацца незаконна», — заявіў Някляеў, паведамляе БелаПАН.

Уладзімір Някляеў катэгарычна асуджае дзеянні Андрэя Дзмітрыева і Таццяны Караткевіч.

Уладзімір Някляеў катэгарычна асуджае дзеянні Андрэя Дзмітрыева і Таццяны Караткевіч.

«І пакуль яму не будзе вернута гэта права, ніякія выбары не могуць лічыць законнымі.

І тым больш — прызнанымі міжнароднай супольнасцю. І ніхто з прадстаўнікоў дэмакратычнай грамадскасці не можа ўдзельнічаць у гэтых выбарах, калі толькі ён не здраднік і не стаў на бок рэжыму», — падкрэсліў Някляеў.

Па словах палітыка, які сам быў кандыдатам у прэзідэнты на выбарах 2010 года, ён вырашыў падтрымаць Статкевіча, які спрабуе аб'яднаць апазіцыйныя сілы.

Статкевіч падзякаваў Уладзіміру Някляеву за яго словы і выказаў удзячнасць журналістам. Паводле яго слоў, калі б не падтрымка СМІ, ён бы не выйшаў на волю, піша Tut.by.

«Нас аб'яднала супольная ацэнка выбараў і супольная пазіцыя ў дачыненні да таго, што адбываецца. Перш за ўсё мы ацэньваем тое, што адбываецца, як сфальсіфікаваныя выбары. Яны былі сфальсіфікаваныя не на этапе пратаколаў, а на этапе фарміравання бюлетэняў», — адзначыў былы палітвязень.

Мікола Статкевіч не баіцца ўзначаліць апазіцыю.

Мікола Статкевіч не баіцца ўзначаліць апазіцыю.

Ён таксама прызнаўся, што не верыць у Лукашэнку, які выступае за незалежнасць — «абараняць краіну з аўтаматам у руках ён [Лукашэнка] не будзе».

«Калі Беларусь здасць Расіі здасць легітымны з пункту гледжання міжнароднай супольнасці прэзідэнт, мы не зможам гэтаму супрацьстаяць», — лічыць Статкевіч.

«Наша галоўная пазіцыя — ігнараваць выбарчае шоу. Гаворка не ідзе пра байкот, менавіта пра ігнараванне шоу пад назвай «выбары».

Мы будзе патрабаваць спыніць гэтую кампанію, і правесці нармальныя дэмакратычныя выбары. Магчыма, гэтая кампанія расцягнецца для нас на гады, але мы сваёй мэты дасягнем », — падкрэсліў Мікалай Статкевіч.

Журналісты пацікавіліся ў палітыкаў, ці будзе апазіцыя выступаць адзіным фронтам і ці ёсць у іх праграма дзеянняў.

У апазіцыі два галоўныя пункты: Беларусь і яе незалежнасць.

У апазіцыі два галоўныя пункты: Беларусь і яе незалежнасць.

«Два галоўныя пункты: Беларусь, яе суверэнітэт і незалежнасць. І мы заяўляем, што Лукашэнка не з'яўляецца гарантам незалежнасці. Мы шчыльна працуем з міжнароднай супольнасцю — калі цяпер не правесці працу па дэлегітымізацыі вынікаў выбараў, то Лукашэнка ўпершыню стане легітымным прэзідэнтам пасля 1996 года», — адказаў на пытанне Анатоль Лябедзька і сказаў, што справа не абмяжоўваецца толькі гэтай выбарчай кампаніяй.

Апазіцыя выступае за новыя свабодныя выбары.

Анатоль Лябедзька патрабуе правядзення свабодных выбараў.

Анатоль Лябедзька патрабуе правядзення свабодных выбараў.

«Я б хацеў ведаць, каб кандыдат Лукашэнка патлумачыў, куды ён нас вядзе. Нас не пускаюць на сустрэчы выбаршчыкаў з Лукашэнкам, але мы хочам ведаць. Я нават гатовы сам арганізаваць гэтую сустрэчу, і гатовы гарантаваць яго бяспеку на гэтай сустрэчы. Буду адпраўляць запрашэнне — калі замест сябе ён дашле хлопцаў з дубінкамі, мы атрымаем адказ на пытанне, што нас чакае далей», — у сваю чаргу заўважыў Мікалай Статкевіч.

«Лукашэнкаўска-ярмошынская стратэгія адчувае крызіс, таму яе трэба ігнараваць. Калі ўчасткі будуць паўпустымі — гэта будзе і наш вынік. Упэўнены, што людзей будуць гнаць палкай на выбары, бо грошай на пенсіі і заробкі няма», — дадаў Лябедзька.

«Рэжым зняў абмежаванні на продаж алкаголю. Беларусы, вас збіраюцца спаіць! Трэба з цвярозай галавой аб'ядноўвацца і бараніць незалежнасьць і свабоду», — адзначыў Павел Севярынец.

Павел Севярынец асудзіў адмену абмежаванняў на продаж алкаголю.

Павел Севярынец асудзіў адмену абмежаванняў на продаж алкаголю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?