Пра гэта заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка, наведваючы аддзяленне «Расна» ААТ «Белавежскі».

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў сельскай гаспадарцы забеспячэнне дысцыпліны з'яўляецца цяпер пытаннем нумар адзін. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гэтай галіне дзяржава надае асаблівую ўвагу, аказвае падтрымку, у тым ліку фінансавую, забяспечваючы АПК, у прыватнасці, высокапрадукцыйнай сучаснай тэхнікай.

«Плот» і жалезная дысцыпліна, каб захаваць тэхніку, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Патрэбны жалезны кіраўнік, жалезны парадак».

На думку кіраўніка дзяржавы, менавіта гэтым пытанням трэба ў сельскай гаспадарцы надаваць сёння пільную ўвагу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?