«Нафтогаз» і «Газпром» урэгулявалі пытаньне пра аднаўленьне ў поўным аб’ёме паставак газу ва Ўкраіну.

Як заявіла прэм’ер‑міністар Украіны Юлія Цімашэнка:

«Зараз кіраўнік НАК «Нафтагаз» у тэлефонным рэжыме дамаўляецца з кіраўніком «Газпрома» наконт сумеснай заявы аб зьняцьці супрацьстаяньня ў газавым пытаньні. У бліжэйшы час будзе створаная перамоўная група, якая надалей будзе займацца ўрэгуляваньнем газавых пытаньняў». Паводле словаў Юліі Цімашэнка, адносіны паміж Украінай і Расеяй у газавай сфэры ў будучыні павінныя адбывацца без удзелу пасярэднікаў.

Нагадаем, што 3 сакавіка «Газпром» скараціў пастаўкі газу ва Ўкраіну на 25% (паводле ўкраінскага боку — на 35%), а 4 сакавіка яшчэ на 25%.

Паводле korrespondent.net

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0