Беларусь падзяліла з Суданам пятае месца сярод краінаў свету з найменш эмацыйнымі жыхарамі, паводле даследавання амэрыканскай кампаніі Gallup.

Летась даследчыкі папрасілі людзей у 148 краінах адказаць ці адчувалі яны за папярэдні дзень пяць станоўчых і пяць адмоўных эмоцый.

Пяць негатыўных перажыванняў — гнеў, стрэс, смутак, фізічны боль і трывога. Пяць станоўчых — адчуванне, што ты добра адпачыў/адпачыла, што да цябе ставяцца з павагай, радасць, шмат усмешак і смеху, а таксама адчуванне, што ты вывучаеш ці робіш нешта цікавае.

Найбольш і найменш эмацыйныя краіны заснаваныя на рэйтынгах сярэдніх «так» адказаў на ўсе пытанні.

Менш эмацыйнымі за беларусаў апынуліся толькі жыхары Азербайджана, Бангладэша, Грузіі і Манголіі.

У дзясятцы найбольш эмацыйных — пераважна краіны Лацінскай Амерыкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?