З 26 па 29 жніўня ў Пінску праходзіць дзіцячы міжнародны турнір па хакеі з шайбай з удзелам каманд з Беларусі, Расіі, Украіны і Латвіі.

Недзіцячыя страсці разгарэліся пасля завяршэння чарговай гульні паміж камандамі ХК «Брэст» (Беларусь, у сіняй форме) і «Льдзінкі» (Украіна, у жоўтай). Гульня скончылася з лікам 4:1 на карысць «Ільдзінкі».

Пасля абвяшчэння найлепшых гульцоў матчу ў працэсе паціскання рук адбылося некалькі сутыкненняў, пасля чаго пад выдатнае музычнае суправаджэнне пачалася масавая бойка. Разнімаў хлопцаў ўвесь абслугоўваючы персанал пінскай арэны і трэнеры абедзвюх каманд. На лёд выбег нават дыктар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?