Улада6666

Караткевіч пракаментавала выказванні Статкевіча і Ярмошынай

«Я не ўдзельнічала ў складанні спісаў кандыдатаў. Ва ўсіх была магчымасць балатавацца, сабраць сваю ініцыятыўную групу і неабходную колькасць подпісаў для рэгістрацыі», — заявіла заявіла ў інтэрв'ю БелаПАН 28 жніўня актывістка кампаніі «Гавары праўду» Таццяна Караткевіч, якая прэтэндуе на пасаду кіраўніка дзяржавы.

БелаПАН

Такім чынам яна пракаментавала словы былога палітзняволенага экс-кандыдата на пасаду прэзідэнта 2010 года Мікалая Статкевіча, які на прэс-канферэнцыі 28 жніўня заявіў, што сёлетнюю выбарчую кампанію можна ацаніць «як сфальсіфікаваныя выбары». Паводле слоў Статкевіча, фальсіфікацыі мелі месца «не ў бюлетэнях і выніковых пратаколах», а ў «спісах кандыдатаў». Статкевіч таксама заявіў, што найлепшая маральная пазіцыя для грамадзян у такой сітуацыі — «поўнасцю ігнараваць гэтае шоу».

«Мы сабралі подпісы, здалі іх у камісіі, дастойна завяршылі падпісны этап, — заявіла ў адказ Караткевіч. — Я хачу сказаць вялікі дзякуй усім людзям, якія мяне падтрымліваюць. Мы будзем падаваць дакументы на рэгістрацыю кандыдатам у прэзідэнты і спадзяемся яе прайсці».

Караткевіч падкрэсліла, што стрымае сваё абяцанне, дадзенае людзям, якія яе падтрымліваюць, і будзе «ўдзельнічаць у выбарах, прадстаўляць альтэрнатыву і ідэю мірных перамен, сфармуляваную кааліцыяй «Народны рэферэндум». «Калі я буду зарэгістраваная, я буду тым чалавекам, які наўпрост зацікаўлены ў тым, каб выбары прайшлі справядліва і сумленна. Ёсць кампанія «Права выбару», якая будзе актыўна назіраць за выбарамі, і ў сваіх ацэнках выбараў я буду абапірацца на іх аналітыку», — сказала Караткевіч.

У кампанію па назіранні за выбарамі «Права выбару» ўваходзяць прадстаўнікі васьмі арганізацый: Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), аргкамітэта партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», кампаніі «Гавары праўду», руху «За Свабоду», Партыі БНФ, Беларускай партыі «Зялёныя», незалежнага прафсаюза РЭП, аргкамітэта Партыі свабоды і прагрэсу.

Караткевіч таксама пракаментавала абвінавачанні ў адрас кіраўніка сваёй ініцыятыўнай групы Андрэя Дзмітрыева.

«Што да нападак на членаў маёй каманды, я маю на ўвазе Андрэя Дзмітрыева. Хачу сказаць, што ў 2010 годзе тыя людзі, якія выступілі па ТБ, зрабілі гэта не па сваёй ініцыятыве, не па сваёй волі. І ўсе гэта разумеюць. Пасля таго як выйшлі Андрэй Дзмітрыеў, Уладзімір Някляеў, у нас у камандзе была размова, як агульная, так і паміж двума лідарамі. Былі прынятыя агульныя тлумачэнні, агульныя прабачэнні і дараванні. І мы пайшлі далей. Самае галоўнае, што мы захавалі каманду. Як вы ўвайшлі ў 2010 год, так мы і захавалі сёння нашу каманду. Гэта самы галоўны доказ таго, што мы ідзем наперад».

Таксама Караткевіч пракаментавала выказванні, зробленыя ў яе адрас старшынёй Цэнтрвыбаркама Лідзіяй Ярмошынай.

«Асаблівасцю гэтай прэзідэнцкай кампаніі з'яўляецца тое, што старшыня ЦВК паводзіць сябе не проста як чыноўнік, які павінен арганізоўваць выбарчы працэс. Яна дазваляе сабе быць палітыкам. Я лічу, што гэта недазвольна — старшыні ЦВК рабіць заявы, каментаваць, даваць ацэнкі. З аднаго боку яна робіць кампліменты, а назаўтра яна гэтыя кампліменты забірае, гаворачы нейкія гендэрна некарэктныя рэчы аб тым, што жанчына наогул не можа быць лідарам. Яна ўносіць сваімі заўвагамі блытаніну ў дэмакратычныя сілы і правакуе канфлікт».

Таццяна Караткевіч заявіла,што яе ініцыятыўная група «адкрытая для праверкі подпісаў»,

якую хоча правесці грамадская група ў складзе прадстаўнікоў руху «За Свабоду», Партыі БНФ, аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» і кампаніі «Наш дом». 

«Два прадстаўнікі групы прыходзілі да нас у офіс. Яны вядуць перамовы з нашым штабам, як магчыма правесці гэтую праверку. Я ўпэўненая, што ў нас гэтыя подпісы ёсць. Мы адкрытыя для праверкі, калі ласка, прыходзьце», — сказала Караткевіч. Праверка «можа адбыцца», бо ў яе каманды засталася «максімальная колькасць копій подпісаў», дадала яна

Каментары66

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Фінал Лігі чэмпіёнаў скончыўся з лікам 5:0. Такога разгрому не было ніколі ў гісторыі

Фінал Лігі чэмпіёнаў скончыўся з лікам 5:0. Такога разгрому не было ніколі ў гісторыі

Усе навіны →
Усе навіны

У ДТЗ у Івацэвіцкім раёне загінулі два чалавекі

Галоўчанка патлумачыў сітуацыю з далярамі ў Беларусі3

Навукоўцы зразумелі, чаму нашы вясковыя бабулі жылі даўжэй9

Мінчук хацеў правучыць «хамa» ў трамваі, але чамусьці ўдарыў каленам у нос школьніцу2

У Магілёве прадаюць 10 тон бульбы ўсяго па 60 капеек за кіло. Што з ёй не так?4

У Белым доме ўрачыста правялі з дзяржаўнай службы Ілана Маска. Трамп падарыў яму залаты ключ11

Трамп заявіў, што расчараваны і шакаваны дзеяннямі Расіі1

Акадэмікам Расійскай акадэміі навук абралі «кравасісю» часоў Януковіча 5

«Я яшчэ мог сумнявацца ў сабе. Але калі Маша такое зрабіла!» Невядомыя факты пра Віктара Бабарыку расказала яго адвакатка Наталля Мацкевіч7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фінал Лігі чэмпіёнаў скончыўся з лікам 5:0. Такога разгрому не было ніколі ў гісторыі

Фінал Лігі чэмпіёнаў скончыўся з лікам 5:0. Такога разгрому не было ніколі ў гісторыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць