«Наш Тарас. Адзін з самых светлых людзей, каго я ведаю. Напісаць «быў» рука не падымаецца. Ён граў на гітары. Мы купілі яму Сігма, ён усюды з ёй насіўся, а мы з яго здзекаваліся. Ён вельмі абаяльна ўсміхаўся. Ён займаўся тактычнай медыцынай. Ён верыў у бога і верыў, што ўсё будзе добра ва Украіне і ў Беларусі. Яго забілі. Памёр пасля трох тыдняў у бальніцы. Ён герой. Я не ведаю, што яшчэ напісаць», — напісала ўкраінская валанцёрка Аляксандра Алёшына ў сваім фэйсбуку пад гэтым фота.

Іна, дзяўчына загінулага беларуса, распавяла, што Алесь Чаркашын далучыўся да добраахвотніцкага атрада амаль ад самога пачатку баявых дзеянняў. Ва Украіне ён вучыўся ў Херсоне ў Біблейскім інстытуце. На вайне стаў капеланам добраахвотнікаў. 

«Гэта быў чалавек з вялікай літары, чалавек-абаронца, з якім заўжды было цёпла. Я заўжды адчувала абарону і спакой на душы. Ён служыў Богу і быў божым дзіцём. Я ведаю, што ён цяпер з Богам на нябёсах. 

Гэта быў мірны чалавек, які загінуў за ўсіх нас. Не зважаючы на тое, што ён беларус, ён усіх любіў — і Ўкраіну, і Беларусь, усіх людзей любіў. Ён заўжды змагаўся за справядлівасьць. 

Ён нёс людзям Евангелле, перабываў з тымі людзьмі, якія там, на вайне. Яны ўсе разам маліліся: ідзем да перамогі і верым у перамогу разам з Богам. Цяпер не стала Сашы».

Іна прыехала да Тараса два дні таму з Івана-Франкоўска, дзе яны пазнаёміліся ў сакавіку. Апошнія хвіліны ягонага жыцця яна правяла з ім разам.

Алесь Чаркашын на магіле Міхаіла Жызнеўскага, фота з фэйсбука Алеся

Алесь Чаркашын на магіле Міхаіла Жызнеўскага, фота з фэйсбука Алеся

33-гадовы беларус, былы старшыня берасьцейскай гарадзкой арганізацыі БХД Аляксандр Чаркашын ваяваў у складзе Добраахвотнага ўкраінскага корпуса Правага сектару. 10 жніўня ён быў цяжка паранены ў баі пад Белакаменкай у Данбасе і памер у шпіталі ў Запарожжы пасьля некалькіх тыдняў комы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?