У буйных універмагах Мінска 29 жніўня праводзіцца акцыя «Адзіны дзень зніжак», паведамілі ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама. 

«Мінскія ўнівермагі з'яўляюцца флагманамі па продажы тавараў айчыннай вытворчасці. Адзіны дзень скідак праводзіцца з мэтай уцягвання ў тавараабарот складскіх запасаў гатовай прадукцыі прамысловасці», — адзначылі ва ўпраўленні. 

Так, ГД «На Нямізе» і ўнівермаг «Беларусь» устанавілі зніжкі 20% на ўсе нехарчовыя тавары, ГУМ — 20% на адзенне і трыкатажныя вырабы, ЦУМ — ад 15 да 30% на асобныя групы тавараў, «Кірмаш» — 15% на ўсе нехарчовыя тавары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?