Два тэмпературныя рэкорды дня устаноўленыя 28 жніўня ў Беларусі, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У Брэсце тэмпература паветра 28 жніўня склала 32,6 градуса. Папярэдні тэмпературны рэкорд дня ў Брэсце быў зафіксаваны ў 1963 годзе, калі паветра прагрэлася да 31,7 градуса.

У Мінску 28 жніўня таксама зафіксаваны тэмпературны рэкорд дня. Тэрмометры паказалі 29,8 градусаў вышэй за нуль. Крыху менш гарачым быў дзень 28 жніўня ў Мінску ў 1909 годзе. Тады слупок тэрмометра падняўся да адзнакі 28,7.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?