Эксперты пацвердзілі, што звычка нядоўга спаць пасля абеду, якая была, напрыклад, у брытанскіх прэм'ераў Маргарэт Тэтчэр і Уінстана Чэрчыля, карысная для здароўя, паведамляе Бі-Бі-Сі.

Навукоўцы ў Грэцыі сачылі за здароўем каля 400 чалавек з падвышаным ціскам. У тых, хто пасля абеду засынаў на 30—40 хвілін, паказанне ціску паніжалася на 4%.

Паводле даследчыкаў, пасляабедзенны сон можа на 10% панізіць рызыку інфаркту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0