Фрэдэрык Фарсайт, аўтар «Дня шакала», «Дня Адэсы» і іншых раманаў, прызнаўся, што ён больш за 20 гадоў працаваў на брытанскую разведку МІ6.
Многія даўно падазравалі, што 77-гадовы Фарсайт быў звязаны з разведкай, бо яго раманы пра шпіёнаў былі надзвычай рэалістычнымі.
У інтэрв'ю Бі-бі-сі ён сказаў, што пачаў супрацоўнічаць з МІ6 падчас вайны за незалежнасць Біяфры ў Нігерыі.
Паводле яго слоў, адзін з брытанскіх разведчыкаў папрасіў яго «расказаць, што адбываецца ў Нігерыі». Вайна ў Біаяфры доўжылася з 1967 да 1970 года.
Нягледзячы на тое, што пасля публікацыі «Дня шакала» ў 1971 годзе Фарсайт стаў вядомым чалавекам, ён працягваў пастаўляць інфармацыю МІ6 з тагачаснай Радэзіі, ПАР, а таксама з Усходняй Германіі.
0
0
0
0
0
0