Прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк заяўляе, што з 1 верасеня ўлады краіны прынялі рашэнне павялічыць усе сацыяльныя выплаты. Таксама вырасце мінімальны заробак і пенсіі.

Пра гэта ён заявіў у эфіры тэлеперадачы «10 хвілін з прэм'ер-міністрам» у нядзелю ўвечары.

«Мы разам з прэзідэнтам прынялі рашэнне аб неабходнасці павышэння сацыяльных стандартаў», — заявіў ён.

Па словах прэм'ера, закон прадугледжваў, што мінімальная зарплата і пражытачны мінімум вырастуць з 1 снежня, але было прынята рашэнне аб павышэнні з 1 верасня.

Яцанюк паведаміў, што з 1 верасня мінімальная пенсія будзе павышаная да 1074 грыўняў (1 грыўня — 815 беларускіх, г.зн. 875 тыс. у эквіваленце) і гэта будзе тычыцца 7,5 мільёна грамадзян.

Мінімальны заробак павялічваецца з цяперашніх 1218 грыўняў да 1378 грн (1 млн 124 тыс. беларускіх у эквіваленце, у Беларусі мінімальны заробак складае 2 млн 100 тыс.).

Па словах прэм'ера, павышэнне закране больш за 3 млн работнікаў бюджэтнай сферы.

У прыватнасці, настаўнік без катэгорыі атрымае дадаткова 470 грн, настаўнік вышэйшай катэгорыі - 605 грн. Сямейны лекар будзе атрымліваць дадаткова 450 грн, а медсястра - 304 грн. Работнікі культуры (напрыклад, бібліятэкары) атрымаюць дадаткова 348 грн, а сацыяльнай сферы - 304 грн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0