У Нью-Ёрку памёр Олівер Сакс (Oliver Wolf Sacks; 1933—2015), вядомы неўролаг і нейрапсіхолаг, аўтар некалькіх кніг. Яго асабісты сакратар сказаў New York Times, што прычынай смерці быў рак.

Сакса часам называлі паэтам медыцыны. Ён напісаў шэраг бестселераў, у якіх апісаў дзіўныя рэчы, на якія здольны мозг чалавека.

Ён аўтар кніг «Абуджэнне» і «Мужчына, які прыняў жонку за капялюш».

У «Абуджэнні» ён распавёў гісторыю групы пацыентаў, якія пакутавалі ад соннай хваробы і на працягу дзесяцігоддзяў знаходзіліся ў кататанічным стане.

Кніга была экранізавана. У фільме ролю прафесара Сакса граў Робін Уільямс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?