Прэзідэнт ЗША Барак Абама абвясціў аб намеры перайменаваць найвышэйшую гару ў Паўночнай Амерыцы пік Мак-Кінлі, прысвоіўшы ёй назву Дэналі, паведамляе агенцтва Асашыэйтэд Прэс.

«Дэналі» на мове прадстаўнікоў карэннага народа Аляскі атабаска азначае «вялікі, высокі». Атабаска так называлі гэтую гару, пакуль яна не была пераназваная ў гонар 25-га прэзідэнта ЗША Уільяма Мак-Кінлі. Нацыянальны парк вакол вяршыні ужо доўгі час носіць назву Дэналі.

Пра перайменаванне стала вядома напярэдадні трохдзённага візіту прэзідэнта ЗША на Аляску, галоўнай тэмай якога стане змена клімату.

Вышыня гары Мак-Кінлі складае 6168 метраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0