Сёння стартуе Адкрыты чэмпіянат ЗША па тэнісе (US Open). Стала вядома, што яго прапускае расіянка Марыя Шарапава.

«На жаль, я не магу выступіць на спаборніцтвах у гэтым годзе на US Open. Я зрабіла ўсё магчымае, каб быць гатовай, але проста не хапіла часу», - прызналася яна ў фэйсбуку.

Беларуска Вікторыя Азаранка ў першым коле згуляе з чэшкай Люцыяй Градэцкай.

Азаранка гуляла ў фінале US Open у 2012 і 2013 гг., дзе двойчы прайграла Серэне Уільямс. Год таму яна прайграла ў 1/4 фіналу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0