Беларускі паўабаронца Сяргей Крывец можа перайсці ў іспанскі «Эльчэ».

Паведамляецца, што спартыўны дырэктар іспанскага клуба жадае займець у каманду маладога аргенцінскага паўабаронцу Франка Крыстальда, аднак гулец мае некалькі іншых прапаноў.

У якасці альтэрнатывы Крыстальда разглядаецца паўабаронца «Меца» Сяргей Крывец.

«Эльчэ» выступае ў другім іспанскім дывізіёне. Пасля 2-х тураў каманда займае 15-е месца.

Нагадаем, Крывец перайшоў у «Мецы» летам 2014-га года, правёў за клуб 22 матчы, забіў 1 мяч. У апошні час 29-гадовы хаўбек не трапляе ў заяўку каманды на матчы другой лігі чэмпіянату Францыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?