Пра гэта гаворыцца ў заяве «Грамадскай камісій па ацэнцы подпісаў за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты Беларусі Таццяны Караткевіч», распаўсюджанай ад імя руху «За свабоду».

У заяве гаворыцца, што выбарчы штаб Таццяны Караткевіч, спачатку афіцыйна пацвердзіўшы сваю згоду прадаставіць Грамадскай камісіі неабходныя подпісы, у выніку фактычна адмовіў у праверцы копіяў усіх здадзеных у тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі 107 299 подпісаў і заявіў, што можа прадставіць абмежаваную колькасць не болей за 70 000-80 000.

У такім выпадку Грамадская камісія заяўляе, што праверыць адпаведнасць колькасці подпісаў заяўленай, а таксама іх сапраўднасць не ўяўляецца магчымым.

Грамадская камісія таксама звяртаецца да ЦВК з патрабаваннем правесці перападлік і праверку подпісаў усіх прэтэндэнтаў у кандыдаты на пасаду прэзідэнта ў прысутнасці незалежных назіральнікаў, акрэдытаваных пры тэрытарыяльніх выбарчых камісіях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0