Баевікі радыкальнай групоўкі «Ісламская дзяржава» ўзарвалі старажытны храм Бэла ў сірыйскай Пальміры, пабудаваны каля дзвюх тысяч гадоў таму.

Гэта ўжо другі храм у старажытнай Пальміры, разбураны баевікамі ў жніўні.

Як паведамілі ў сірыйскім цэнтры маніторынгу за выкананнем правоў чалавека, у выніку выбуху храм часткова або цалкам разбураны.

Дакладнага пацверджання інфармацыі аб разбурэнні храма пакуль атрымаць не ўдалося. Самі джыхадзісты, звычайна публікуюць фатаграфіі і відэазапісы разбурэнняў, але пакуль не зрабілі гэтага.

Храм Бэла, прысвечаны мясцоваму вярхоўнаму бажаству — адзін з самых значных будынкаў старажытнай Пальміры. Храм, як і многія іншыя пабудовы ў Пальміры, спалучае ў сабе элементы грэка-рымскай і блізкаўсходняй архітэктуры: планіроўка будынка выканана ў стылі блізкаўсходніх храмаў, а фасады - па ўзоры рымскіх і грэчаскіх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?