фота Сяргея Гудзіліна

фота Сяргея Гудзіліна

Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) сабрала ў падтрымку прэтэндэнткі на пасаду прэзідэнта Беларусі Таццяны Караткевіч 19550 подпісаў. Гэтую лічбу агучылі 30 жніўня на пасяджэнні прэзідыума партыі ў Мінску, паведамляе сайт партыі.

Подпісы сябры БСДП збіралі ў Брэсцкай вобласці, Полацку, Наваполацку, Верхнядзвінску, Гродна, Магілёве, Рэчыцы і Гомелі.

Лідарам па зборы подпісаў апынулася Брэсцкая вобласць, дзе ў падтрымку Караткевіч было сабрана 14.300 подпісаў.

На Гомельшчыне сацыял-дэмакраты сабралі 3600 подпісаў, у Віцебскай вобласці - 1500.

Раней паведамлялася, што за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты Таццяны Караткевіч здадзена ў ЦВК 107 299 подпісаў, прычым партыя БНФ сабрала 10 300.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0