Аляксандр Лукашэнка наведвае сярэднюю школу №56 у Мінску. Побач з ім міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў (у цэнтры) і мэр Мінска Андрэй Шорац (на фота злева). Фота president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка наведвае сярэднюю школу №56 у Мінску. Побач з ім міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў (у цэнтры) і мэр Мінска Андрэй Шорац (на фота злева). Фота president.gov.by

Вучань не павінен, адвучыўшыся 6—7 гадзін у школе, 5—6 гадзін траціць на хатняе заданне.

Пра гэта сёння заявіў Аляксандр Лукашэнка, наведваючы сярэднюю школу №56 Мінска. 

На думку Лукашэнкі, неабходна зрабіць так, каб асноўныя веды дзеці атрымлівалі ў школе. «Не павінен вучань, адвучыўшыся 6—7 гадзін у школе, прыходзіць дадому і яшчэ 5—6 гадзін рыхтаваць хатняе заданне. Паглядзіце, у каго мы ператвараем нашых дзяцей», — абурыўся Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што дома вучань малодшых класаў павінен працаваць паўтары — максімум дзве гадзіны, старшакласнікі — тры — тры з паловай гадзіны, дзякуючы гэтаму дзеці стануць нашмат здаравейшымі.

Лукашэнка выказаў пажаданне, каб школа №56 стала своеасаблівым маяком і прыкладам у гэтым плане. Кіраўнік дзяржавы прапанаваў, каб педагагічны калектыў праявіў ініцыятыву і паказаў прыклад, як трэба працаваць з навучэнцамі.

Ён падкрэсліў, што сёння ўрад займаецца аптымізацыяй працэсу навучання.

У Беларусі пастараліся зрабіць усё, каб 1 верасня стала сапраўдным святам для кожнага школьніка, педагога і бацькі, сказаў ён пакрэсліўшы, што дзяржава накіравала на гэта велізарныя бюджэтныя сродкі, сказаў Лукашэнка.

«І мы лічым іх важнымі інвестыцыямі, фінансавымі ўкладаннямі ў будучыню краіны, у новае пакаленне грамадзян, у тых, хто будзе берагчы і захоўваць нашу Айчыну, нашу краіну, нашу Беларусь», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?