«Колькасць несапраўдных подпісаў, пададзеных за Цярэшчанку, узбудзіла сацыяльныя сеткі. Народ з зачараваннем аб'ядае, абсмоктвае кінутыя ім лічбы. На тое і было разлічана, — напісаў старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі ў сябе ў фэйсбуку. — Ну так, жулікаваты, Цярэшчанка, здаў «левыя» подпісы жулікаватым, кіраваным сябрам выбарчых камісій. Як яму сказалі, так ён і зрабіў! Але падзеі пайшлі наперакасяк, і наверсе вымушаныя былі ўносіць змены ў зацверджаны сцэнар. Электарату прадаюць бачнасць «сумленнай» праверкі подпісаў. І тут даводзіцца кімсьці ахвяраваць. Не пашэнціла Віктару Цярэшчанку», — мяркуе Лябедзьку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0