29 жніўня ў 08:45 салігорскім ратавальнікам паступіла паведамленне, што ў прыёмны пакой паступіў хлопчык 2014 нараджэння з апёкамі ступняў 1—3 ступені.

Дзіця разам з маці знаходзілася ў гасцях у бабулі ў вёсцы Аначыцы. Па папярэдніх дадзеных, увечары 28 жніўня, гуляючы ў двары без абутку, малы наступіў на вуглі і атрымаў апёкі, мама ў гэты момант ненадоўга адлучылася, дзядуля і бабуля былі ў агародзе. На наступны дзень маці выклікала хуткую дапамогу.

Хлопчык быў шпіталізаваны ў рэанімацыйнае аддзяленне, стан здавальняючы, у свядомасці. Разглядаецца пытанне пра транспарціроўку ў апёкавы цэнтр горада Мінска.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?