У ходзе мітынгу пад будынкам Вярхоўнай Рады Украіны, у якім бяруць удзел некалькі соцень чалавек («свабодаўцы», члены Радыкальнай партыі Алега Ляшка і «УКРОПы»), агрэсіўна настроеныя актывісты пачалі штурм парламента.

Агрэсіўна настроеныя ўдзельнікі акцыі пратэсту кідаюць палкі і бутэлькі ў сілавікоў.

Ахова заблакавала выхады з будынка. Журналісты таксама не могуць пакінуць будынак Рады.

Прынамсі з аднаго з праваахоўнікаў пратэстоўцы знялі шлем і кінулі ім па сілавіках, што стаяць побач.

У асобных актывістаў у руках ёсць дубінкі і драўляныя палкі, якімі яны спрабуюць пабіць праваахоўнікаў. Таксама ў некалькіх сілавікоў пратэстоўцы адабралі шчыты.

Мітынгоўцы кідаюць дымавыя шашкі і намагаюцца прарвацца ў будынак, дадае Украінская праўда.

Мітынгоўцывыцягнулі з кальца ачаплення аднаго з праваахоўнікаў і збілі яго. Пацярпелы, верагодна, з'яўляецца супрацоўнікам Нацыянальнай гвардыі Украіны.

У сваю чаргу праваахоўнікі ўжо некалькі разоў выкарыстоўвалі слезацечны газ.

15:28

Мітынгоўцы прынялі рашэнне разыходзіцца, паведамляе rbc.ua.

У дадзены момант актывісты збіраюць сцягі, пачалі разбіраць сцэну каля будынка парламента.

Раней Вярхоўная Рада прыняла ў першым чытанні змены ў Канстытуцыю, што тычаць дэцэнтралізацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?