Аўтары відэароліка паспрабавалі праверыць міфічную талерантнасць беларусаў на сабе, паўтарыўшы акцыю пранкераў з Масквы і Кіева. Як жыхары беларускай сталіцы рэагуюць на «геяў», можна паглядзець у відэа ніжэй.

Відэа тут

Як прызнаецца адзін з аўтараў відэароліка Кірыл Каўбаснікаў, падчас прагулкі ён з сябрам пачуваліся дастаткова небяспечна.

«Калі мы першы раз праходзілі побач з кампаніяй дэсантнікаў, я стараўся паскорыць крок, толькі б яны не заўважылі і не прычапіліся. Мы перажылі даволі шырокі дыяпазон эмоцый — ад страху, трызнення і хвалявання, да пачуцця адрэналіну і радасці, калі ўсе наблізілася да канца. Мы пабаяліся ісці ў самае вялікі натоўп (побач з Палацам спорту). На нашых вачах яны прычапіліся да музыкаў, што прымусіла нас рушыць у іншым накірунку, бо адчувалася, што з намі, у адрозненне ад іх, размаўляць не будуць наогул. За паўтары гадзіны прагулкі колькі дэсантнікаў заўважылі нас (відаць на відэа), спыніліся і правялі позіркам».

Каб атрымаць у твар, не трэба быць сапраўдным геем. Праўда, большасці не было справы, прызнаюцца аўтары акцыі. Амаль ніхто не рэагаваў адкрыта, аднак была прыкметная незадаволенасць людзей: і не з боку пдвшнікаў ў цяльняшках, а звычайных мінакоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?