Каля будынка Вярхоўнай рады ў Кіеве прайшлі сутыкненні міліцыі і дэманстрантаўБольш за тры тысячы мітынгоўцаў пратэставалі супраць надання Данбасу асаблівага статусу ў рамках закона аб дэцэнтралізацыі ўлады.

«У вайскоўцаў, якія ахоўваюць Вярхоўную Раду, была кінута баявая граната. Некалькі вайскоўцаў Нацыянальнай Гвардыі атрымалі цяжкія раненні. Іх жыццё ў небяспецы», — напісаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку народны дэпутат Украіны ад «Народнага фронту» Антон Герашчанка.

Як паведаміў на сваёй старонцы ў фэйсбуку міністр унутраных спраў Арсен Авакаў, раненні атрымалі 90 чалавек.

«Каля 90 параненых пад Радай у тым ліку некалькі чалавек у цяжкім стане. Гэта вынік кінутых некалькіх выбуховых прылад з боку людзей у футболках партыі «Свабоды», што ўчынілі бойку з Нацгвардыяй пад ВР», — напісаў Авакаў.

З цягам часу колькасць параненых вырасла да 120.

Па словах міністра, сярод параненых больш за 15 байцоў, якія былі на фронце: «Чацвёра байцоў з вельмі цяжкімі траўмамі вачэй, жывата, шыі і ног».

Паведамляецца, што малады чалавек, які кінуў гранату, затрыманы.

Мэр Кіева Віталь Клічко заявіў, што загінуў адзін міліцыянт. Ваеннаслужачы Нацыянальнай гвардыі памёр у бальніцы ад асколка гранаты, які трапіў у сэрца. Авакаў пацвердзіў гэтую інфармацыю.

Пратэст каля Вярхоўнай Рады скончаны, пратэстоўцы разыходзяцца.

Момант кідання гранаты на адзнацы 01:08

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?