З нагоды Дня Ведаў 1 верасня і пачатку новага навучальнага года Партыя БНФ ладзіць раздачу сшыткаў з беларускім арнаментам і нацыянальнай сімволікай.
Ад панядзелка на сядзібе БНФ у Мінску (вул. Чарнышэўскага, 3) можна безкаштоўна атрымаць сшыткі на 12 аркушоў (у шырокую лінейку альбо ў звычайную клетку, цвёрдая вокладка) і сшыткі на 48 аркушоў з «Пагоняй» ды з поклічам «Будзь беларусам, будзь пераможцам!» (у клетку).
Колькасць сшыткаў для распаўсюду абмежаваная! Акцыя працягнецца да вычарпаньня набору сшыткаў.
Офіс Партыі БНФ адчынены з 10 да 20 гадзінаў з панядзелка па пятніцу. Субота, нядзеля — выходныя