Служба бяспекі Украіны ў адказ на запыт СМІ апублікавала спіс з 16 расійскіх дзеячаў культуры і журналістаў, якім забаронены ўезд у краіну.

Уезд на тэрыторыю Украіны забаронены публіцыстам Уладзіміру Кучарэнку, Ягору Халмагораву і Міхаілу Хазіну.

У чорны спіс таксама патрапілі спевакі Алег Газманаў, Іосіф Кабзон, Мікалай Растаргуеў, Стас П'еха і Грыгорый Лепс, спявачка Валерыя і яе муж, прадзюсар Іосіф Прыгожын, акцёры Сяргей Бязрукаў, Міхаіл Баярскі, Іван Ахлабысцін, Міхаіл Парэчанкаў, Жэрар Дэпард'ё і рэжысёр Мікіта Міхалкоў.

У пачатку жніўня Міністэрства культуры Украіны апублікавала спіс з 14 дзеячоў культуры, якія, на думку ўкраінскіх уладаў, ўяўляюць пагрозу нацыянальнай бяспекі дзяржавы. Новы спіс папоўнілі Мікіта Міхалкоў і Стас П'еха.

Прычынай для ўключэння ў спіс сталі выказванні гэтых расіянаў у падтрымку анексіі Крыма ці ўзброеных прыхільнікаў самаабвешчаных рэспублік на ўсходзе краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?