Актывісты міжнароднага грамадскага аб'яднання «Альтэрнатыва» (зарэгістраванае ў Латвіі) 31 жніўня правялі ў Мінску акцыю супраць размяшчэння ў Беларусі расійскіх ваенных баз. 

Як паведаміў лідар «Альтэрнатывы» Алег Корбан, прыкладна ў 13.30 актывісты вывесілі расцяжку з надпісам «Расійскія вайскоўцы — рукі прэч ад Беларусі» ў падземным пераходзе цераз праспект Незалежнасці каля галоўнага корпуса Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. 

Паводле слоў Корбана, абышлося без інцыдэнтаў з праваахоўнымі органамі і без затрыманняў удзельнікаў акцыі. 

«Мы выступілі супраць знаходжання на тэрыторыі Беларусі расійскіх ваеннаслужачых. Апошнім часам вядуцца гутаркі пра новыя расійскія ваенныя аб'екты. Мы супраць гэтага, таму што невядома, як гэта ўсё ажыццяўляецца. Мы асцерагаемся, што паводле жадання Крамля ў нас можа з'явіцца і ядзерная зброя», — заявіў лідар аб'яднання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?