Пасол Францыі ў Будапешце быў выкліканы ў Міністэрства замежных спраў Венгрыі ў сувязі з крытычнымі выказваннямі кіраўніка МЗС Францыі Ларана Фабіюса.
Пра гэта паведамляе Reuters.
30 жніўня Фабіюс раскрытыкаваў усходнееўрапейскія дзяржавы, у прыватнасці Венгрыю, назваўшы «скандальнай» іх палітыку ў адносінах да бежанцаў, якая «ідзе насуперак каштоўнасцям Еўрапейскага Саюза».
Ён асабліва крытычна выказаўся пра будаўніцтва сцены, якую Венгрыя ўзводзіць на сваёй паўднёвай мяжы з Сербіяй.
Дзяржсакратар Венгрыі Левэнт Маг'яр заявіў, што ўрад адхіляе ўсе абвінавачанні французскага боку.
Раней кіраўнік МЗС Венгрыі Пітэр Сіярта параіў Францыі сканцэнтравацца на вырашэнні міграцыйнага крызісу, а не крытыкаваць іншыя краіны.