Курс еўра да расійскага рубля ў ходзе таргоў на Маскоўскай біржы ўпаў у параўнанні з узроўнем закрыцця папярэдніх таргоў на 2,2% да 71,6 рубля. Даляр пры гэтым апусціўся ніжэй за 64 рублі - на 2,4% да 63,81 рубля.
Пры гэтым раней на Маскоўскай біржы даляр вырастаў да адзнакі 67,43 рубля, а еўра — да 75,7 рубля.
Рэзкае ўмацаванне рубля адбываецца следам за такім жа імклівым ростам нафтавых каціровак. Так, кошт ф'ючарснага кантракту з пастаўкай у кастрычніку на нафту гатунку Brent на сённяшніх таргах лонданскай біржы ICE вырас да $53,05 за бараль. Раніцай цана бараля Brent падала ніжэй за $49.
Рэзкае паскарэнне росту цэнаў на нафту адбылося пасля публікацыі бюлетэня АПЕК, у якім гаворыцца пра тое, што арганізацыя гатовая праводзіць перамовы з краінамі-здабытчыкамі нафты, якія не ўваходзяць у АПЕК, для стабілізацыі сусветных коштаў на нафту.