У Стаўрапальскім краі Расіі праваахоўнікі спынілі таніраваны аўтамабіль «Мерседэс Е-200», за стырном якога быў 14-гадовы Ясон Алмазаў, сын генеральнага дырэктара мазырскай кампаніі «Захад-Транснафтапрадукт» Віталя Алмазава.

Увагу прыцягнула таніраваная іншамарка з маскоўскімі блатнымі нумарамі 001.

Брат затрыманага прапанаваў супрацоўнікам праваахоўнікам «вырашыць пытанне палюбоўна». «Ён жа не відавочна парушае», — патлумачыў ён. Пасля прыехала «група падтрымкі», якая складаецца з адвакатаў і асабістай аховы сям'і Алмазава, якія ўжылі фізічную сілу супраць супрацоўнікаў расійскага ДАІ.

У адносінах да аднаго з іх, які выкручваў рукі праваахоўнікам, заведзеная крымінальная справа.

На сайце Lifenews апублікавана відэа з месца здарэння.

«Захад-Транснафтапрадукт» — гэта беларуская дачка расійскай дзяржаўнай «Транснефті».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?