1 верасня, у дзень свайго афіцыйнага нараджэння, гурт Brutto прадставіў публіцы сінгл альбома «Родны Край» і кліп на аднайменную песню.
Паведамляецца, што новы альбом BRUTTO плануе прэзентаваць сёлета ўвосень.
Рэжысёрам кліпа стаў Андрэй Давыдоўскі. «Родны Край» — пятая сумесная праца Давыдоўскага і Brutto.
Пасля прэм'еры новага альбома гурт плануе тур у яго падтрымку па Украіне, Еўропе і Амерыцы.