У Шчучыне 31 жніўня да Дня беларускага пісьменства адчынілася першая кнігарня-кавярня. Як інфармуе БЕЛТА, кнігарня «Несцерка» размясцілася каля будынку Дома гандлю.

Раней шчучынцы маглі купіць кнігі толькі ў невялікіх кніжных аддзелах іншых крамаў. Цяпер у кнігарні яны могуць не толькі купіць кнігі, але і выіпць кавы.

У адкрыцці кнігарні прыняла ўдзел міністр інфармацыі Лілія Ананіч, кіраўніцтва «Белкнігі» і Шчучынскага райвыканкама. Дарэчы, міністр стала першай пакупніцай крамы: яна набыла турыстычную карту раёна і сувеніры.

Нагадаем, што Дзень беларускага пісьменства будзе адзначацца ў Шчучыне 5—6 верасня. У 2016 годзе гэтае свята будзе прымаць Рагачоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0