Ілюстрацыйнае фота, relax.by

Ілюстрацыйнае фота, relax.by

Упраўленнем Следчага камітэта па г. Мінску расследуецца крымінальная справа па ч. 2 арт. 214 (крадзеж маламернага судна) Крымінальнага кодэкса РБ у дачыненні да двух 15-гадовых падлеткаў, паведамляе прэс-служба СК.

Падставай да завядзення паслужылі матэрыялы праверкі, праведзенай супрацоўнікамі інспекцыі па справах непаўналетніх.

Папярэдне ўстаноўлена, што ў канцы ліпеня двое падлеткаў вырашылі пакатацца на катамаране, выбраўшы пры гэтым вельмі арыгінальны спосаб.

Ведаючы, што ўначы судна прывязваюць да берага ланцугамі, яны, узяўшы з дома нажоўку, адправіліся каля гадзіны ночы на вадаём, размешчаны каля вучылішча алімпійскага рэзерву. Прыйшоўшы на месца, яны перапілавалі ланцуг, пасля чаго здзейснілі ўгон. Пазней судна, якое належыць індывідуальнаму прадпрымальніку, было знойдзена недалёка ад месца стаянкі.

У цяперашні час з непаўналетнімі працуюць следчыя, высвятляючы матывы і мэты злачынства.

Звяртае на сябе ўвагу на той факт, што ў дадзенай сітуацыі бацькі не ажыццяўлялі адпаведны кантроль за сваімі дзецьмі, зазначае прэс-служба СК.

Гэта выявілася ў тым, што 15-гадовыя пасля 23:00 знаходзіліся не дома, а без нагляду дарослых на месцы павышанай небяспекі — вадаёме. Самі бацькі таксама не былі дома.

Катамаран адносіцца да маламерных водных суднаў і крымінальная адказнасць за яго неправамернае завалоданне згодна з заканадаўствам прыходзіць з 14-гадовага ўзросту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0